Знайсці
22.04.2021 / 16:57РусŁacБел

«Расследаванне вядзецца па лініі ФСБ». У расійскім МЗС пракаментавалі справу Фядуты, Кастусёва і Зянковіча

У расійскім МЗС пракаментавалі справу Фядуты, Кастусёва і Зянковіча. Расследаванне вядзецца па лініі ФСБ, але цяжка ўявіць, каб такія акцыі арганізоўваліся без ведама спецслужбаў ЗША. Аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, паведамляюць РИА Новости.

— Расследаванне вядзецца па лініі ФСБ Расіі, таму не ў нашай кампетэнцыі гаварыць аб падрабязнасцях, тым больш апярэджваць гэта расследаванне, рабіць высновы аб дачыненні да плануемага, па сутнасці, акта дзяржаўнага тэрарызму ўладаў ЗША — гэта будзе прадметам расследавання, безумоўна, — адзначыла Захарава. — Хоць, вядома, цяжка сабе ўявіць, каб акцыі падобнага маштабу арганізоўваліся без ведама амерыканскіх спецслужбаў. Тым больш мы ведаем, як фігурантаў гэтай справы кансультавалі ў заходніх сталіцах.

Нагадаем, 17 красавіка стала вядома аб затрыманні Фядуты, Зянковіча і Кастусёва, якія, як сцвярджае КДБ, нібыта рыхтавалі дзяржаўны пераварот і замах на Лукашэнку і яго дзяцей.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930