Знайсці
22.04.2021 / 07:32РусŁacБел

Дзярждэп: Нармалізацыі адносін з Мінскам не будзе да заканчэння рэпрэсій

Злучаныя Штаты не маюць намеру весці з Беларуссю справы ў звычайным парадку, у тым ліку і ў дачыненні да вяртання свайго пасла ў Мінск, пакуль яе ўлады працягваюць парушаць правы чалавека.

Пра гэта паведаміў у сераду кіраўнік прэс-службы Дзярждэпартамента Нэд Прайс на рэгулярным брыфінгу для журналістаў, паведамляюць інфармагенцтвы.

«Нягледзячы на адкліканне амерыканскага пасла ў 2008 годзе, мы працягваем падтрымліваць дыпламатычныя адносіны з урадам Беларусі. Мы заўсёды спадзяваліся, што зможам ператварыць іх у больш нармальныя дыпламатычныя адносіны, што працягвае заставацца нашай мэтай. Пасол [ЗША] у Мінску мае жыццёва важнае значэнне для гэтых намаганняў. А магчымасць вярнуць пасла ў Мінск паслужыла б магутным сігналам, але пакуль у Беларусі працягваюцца парушэнні правоў чалавека, рэпрэсіі, не будзе звычайнага парадку вядзення спраў [з ЗША]», — сказаў дыпламат.

«Не можа быць звычайнага вядзення спраў, калі мы не ўбачым змены ў паводзінах з боку рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі», — дадаў Прайс, адказваючы на пытанне аб вяртанні пасла.

Прызначаны пасол ЗША ў Мінску Джулі Фішэр, якая дагэтуль не атрымала беларускую візу, можа быць акрэдытаваная ў Вільні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031