Знайсці
21.04.2021 / 13:55

«Можна мець любы пункт гледжання наконт палітыкі Лукашэнкі, але…» Пуцін згадаў Беларусь у пасланні

Беларусь была згаданая ў кантэксце спробы дзяржаўнага перавароту, які нібыта рыхтаваўся ў нашай краіне, прычым Пуцін звязаў гэтую спробу з Захадам.

Павялічыць

Уладзімір Пуцін выступае з пасланнем Федэральнаму сходу 21 красавіка. Скрыншот з відэа

Сённяшняе пасланне Пуціна Федэральнаму сходу было ўвогуле стрыманым і прыземленым. Расіянам ён абяцаў сканцэнтравацца на сацыялцы, ахове здароўя і адукацыі, абяцаў даплаты і пабудову дарог.

Міжнародная частка паслання была вельмі кароткая. Па сутнасці, пасланне Захаду было такое: мы гатовыя гуляць па правілах, але просім не ўмешвацца ў нашу зону інтарэсаў, «будзем самі вызначаць чырвоныя лініі».

Беларусь была згаданая ў кантэксце спробы дзяржаўнага перавароту, які нібыта рыхтаваўся ў нашай краіне, прычым Пуцін звязаў гэтую спробу з Захадам і паставіў у адзін шэраг з адхіленнем ад улады Януковіча і пратэстамі супраць Мадуры.

«Можна як заўгодна ставіцца, напрыклад, да прэзідэнта Украіны Януковіча, якога таксама ледзь не забілі і адхілілі ад улады з дапамогай узброенага перавароту, ці там да Мадуры ў Венесуэле. Можна мець любы пункт гледжання наконт палітыкі прэзідэнта Беларусі Лукашэнкі Аляксандра Рыгоравіча. Але практыка арганізацыі дзяржпераваротаў, планаў палітычных забойстваў, у тым ліку і вышэйшых службовых асоб… Ну гэта ўжо занадта. Перайшлі ўжо ўсе межы!» — абурыўся Пуцін.

Фактычна, пра Беларусь гаварылася як пра кантраляваную Расіяй тэрыторыю, на якой Расія будзе вызначаць, што з'яўляецца дзяржаўным пераваротам, а што — не.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31