Знайсці
18.04.2021 / 11:39РусŁacБел

Медыкі: Навальны ў крытычным стане, у любы момант адмовяць ныркі ці сэрца

Аналізы крыві Аляксея Навальнага кажуць аб празмерна высокім узроўні калію, што можа прывесці да вельмі цяжкіх наступстваў.

Аналізы крыві расійскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, якія апынуліся ў распараджэнні медыцынскіх спецыялістаў з прафсаюза «Альянс дактароў», кажуць пра тое, што стан апазіцыянера блізкі да крытычнага. Пра гэта ў суботу, 17 красавіка, напісала ў сваім мікраблогу ў сацсетцы Twitter Анастасія Васільева, якая называе сябе лекарам Навальнага, піша DW.

Згодна з аналізам, зробленым клініка-біяхімічнай лабараторыяй бальніцы для асуджаных ВК-3 УФСВП па Уладзімірскай вобласці, утрыманне калію ў сыроватцы крыві Навальнага складае 7,1 ммоль/л.

«Гэтыя лічбы крытычныя, — падкрэслівае Васільева. — Гэта азначае і ныркавую недастатковасць, і тое, што ў любую хвіліну могуць адбыцца цяжкія парушэнні рытму сэрца: фібрыляцыя жалудачкаў аж да спынення сэрца».

Днём раней, 16 красавіка, прадстаўнікі «Альянсу дактароў» накіравалі ў Федэральную службу выканання пакаранняў РФ ліст з заклікам экстранна пачаць перамовы і прыступіць да лячэння Навальнага. «Мы гатовыя неадкладна пачаць перамовы і зрабіць усё магчымае сёння, бо любое прамаруджванне і чаканне цягам выходных дзён можа прывесці да цяжкіх наступстваў для жыцця і здароўя нашага пацыента», — гаварылася ў звароце.

Між тым Яраслаў Ашыхмін, які таксама называе сябе доктарам Навальнага, пацвердзіў, што калій у яго пацыента «катастрафічна высокі» і што чалавек з «такім узроўнем калію павінен назірацца ў рэанімацыі». Акрамя таго, Ашыхмін адзначыў, што ў палітыка назіраецца рост крэатыніну, што «можа сведчыць на карысць наяўнасці ныркавай недастатковасці».

16 красавіка сам Аляксей Навальны паведаміў аб сур'ёзным пагаршэнні здароўя. Па яго словах, супрацоўнікі калоніі гатовыя перайсці да яго прымусовага кармлення «ўжо цяпер», аднак па-ранейшаму адмаўляюцца дапусціць да Навальнага яго дактароў.

Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны быў затрыманы 17 студзеня, калі вяртаўся ў Расію з Германіі, дзе праходзіў лячэнне пасля атручвання. Яго асудзілі на тры з паловай года, замяніўшы ўмоўны тэрмін на рэальны па справе «Іў Рашэ». У турме ён абвясціў галадоўку.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031