Знайсці
17.04.2021 / 16:31РусŁacБел

Расія вышле затрыманага ўкраінскага консула

Расія вырашыла выслаць украінскага консула Аляксандра Сасанюка, затрыманага ФСБ у Санкт-Пецярбургу пры атрыманні нібыта закрытай інфармацыі.

Пра гэта сказана на сайце МЗС Расіі, паведамляе lenta.ru.

Дыпламат павінен пакінуць тэрыторыю краіны да 22 красавіка. Часовы павераны ў справах Украіны ў Маскве Васіль Пакаціла быў выкліканы ў МЗС з-за «супрацьпраўнай дзейнасці ўкраінскага консула», адзначылі ў ведамстве.

Раней Кіеў раскрытыкаваў дзеянні расійскага боку ў дачыненні да свайго дыпламата і анансаваў меры ў адказ. Пісалася, што 17 красавіка ўкраінскі консул на сустрэчы з расіянінам у Санкт-Пецярбургу паспрабаваў атрымаць інфармацыю закрытага характару і быў затрыманы. Яго дзейнасць ацэненая як варожая ў адносінах да Расіі і не сумяшчальная са статусам дыпламата.

46-гадовы Сасанюк жанаты, у яго двое сыноў, яго сям'я пражывае ў Роўне (Украіна).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031