Знайсці
16.04.2021 / 13:23

На Віцебшчыне — новыя сацыяльныя стандарты: «у выключных выпадках» гарачую ваду можна даваць двойчы на тыдзень

Віцебскі аблвыканкам змяніў пералік дзяржаўных сацыяльных стандартаў: цяпер «у выключных выпадках» гарачую ваду можна даваць у дамы ўсяго двойчы на тыдзень. Рашэнні аб гэтым могуць прымаць мясцовыя органы ўлады, піша Tut.by.

Павялічыць

Фота Алеся Пілецкага, Tut.by

Рашэннем ад 29 сакавіка Віцебскі абласны выканаўчы камітэт унёс змены ў пералік дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва Віцебскай вобласці, які быў прыняты ў 2011 годзе і апошні раз мяняўся ў 2018.

Стандартамі вызначана, што да 2026 года ў гарадах і гарадскіх пасёлках цэнтральны водаправод павінен быць у 100% жыхароў, у аграгарадках — у 85%.

Цікавы момант з падачай гарачай вады заўважылі «Народныя навіны Віцебска»: калі раней гарачай вадой жыхары Віцебскай вобласці павінны былі забяспечвацца штодня — без агаворак, то цяпер да 2025 года «ў выключных выпадках з улікам наяўных фінансава-тэхнічных магчымасцяў» мажліва ў міжацяпляльны перыяд падаваць гарачую ваду па графіках, зацверджаных мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі — але не менш за два дні на тыдзень.

З пераліку прыбралі таксама нормы па забяспечанасці гарадоў і гарпасёлкаў лазнямі — раней патрабавалася мець не менш за 3 месцы на 1000 жыхароў ва ўпарадкаваных раёнах і не менш за 5 месцаў на 1000 жыхароў — у неўпарадкаваных.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31