Знайсці
16.04.2021 / 12:45РусŁacБел

Зяленскі назваў дзяржавы, якія найбольш разумеюць Украіну. Сярод іх — Беларусь

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю французскай газеце Le Figaro пералічыў краіны, якія найбольш разумеюць Украіну і яе палітыку. 

president.gov.ua

«Нас вельмі добра разумеюць краіны, якія ў савецкі час былі рэспублікамі. Гэта краіны Балтыі. Яны вельмі добра разумеюць.

Я думаю, нас выдатна разумее Беларусь. Ведаю, як яны вельмі добра да нас ставяцца, як моладзь да нас ставіцца — яны прыязджаюць, яны вельмі любяць нас, — сказаў кіраўнік Украіны. — Я лічу, што яны заслугоўваюць іншую будучыню, іншую нават сучаснасць».

«Нас добра сёння разумеюць у Італіі і Партугаліі, бо там шмат украінцаў. І, напэўна, нядрэнна разумеюць у Польшчы, бо там таксама шмат украінцаў працуе. Я ведаю, што ўкраінцаў вельмі любяць», — дадаў Зяленскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031