Знайсці
15.04.2021 / 20:08

Таццяну Гацуру-Яворскую адпусцілі з Валадаркі

Калі выпускалі, сказалі, што адпала неабходнасць трымаць яе за кратамі, паведамляюць яе сябры, піша Еўрарадыё.

Павялічыць

Таццяна Гацура-Яворская — адна з арганізатарак выставы-трыб'юту медыкам «Машына дыхае, а я — не». 6 красавіка ў яе дома правялі ператрус, а яе саму затрымалі. 

Яна мама чатырох дзяцей і аўтарытэтны грамадскі дзеяч.

Беларускія праваабаронцы прызналі Гацуру-Яворскую палітзняволенай.

Яе падазраюць па ч. 3 арт. 293 КК — «Фінансаванне беспарадкаў». 

Таццяна — арганізатарка шматлікіх культурных ініцыятыў, сярод якіх фестывалі дакументальнага кіно, грамадскае аб'яднанне «Звяно» і нядаўняя выстава-трыб'ют медыкам, якія змагаюцца з кавідам, «Машына дыхае, а я — не».

Экспазіцыя «Машына дыхае, а я — не» запрацавала ў прасторы «Месца» на Рэвалюцыйнай толькі 30 сакавіка, а ўжо 1 красавіка санстанцыя і МНС знайшлі у пляцоўкі парушэнні, таму выставу прыйшлося перанесці ў анлайн. У ноч з 5 на 6 красавіка каманда са шкадаваннем заявіла, што «вымушаная спыніць рэалізацыю праграмы праекта «Машына дыхае, а я — не».

Выстава была прысвечаная беларускім медыкам і выклікам, з якімі яны сутыкнуліся за апошні год: пандэміяй COVID-19 і палітызацыяй сістэмы аховы здароўя. Аўтары работ, прадстаўленых на выставе, — вядомыя фатографы і мастакі. Куратары праекта —платформа SHKLO+, арганізатары — грамадскае аб'яднанне «Звяно».

Чытайце таксама: Праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская афіцыйна затрыманая па крымінальнай справе

Мужа палітзняволенай праваабаронцы Таццяны Гацура-Яворскай дэпартуюць з Беларусі на 10 гадоў

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31