Знайсці
08.04.2021 / 09:34РусŁacБел

Bloomberg: ЗША могуць выслаць расійскіх дыпламатаў і ўвесці новыя санкцыі супраць РФ

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна «скончыла выведвальны агляд меркаваных зламысных дзеянняў з боку Расіі» і цяпер вывучае магчымасць высылкі дыпламатаў РФ і ўвядзення санкцый. Пра гэта паведаміла ў сераду агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцы, піша ТАСС.

У ліку меркаваных зламысных дзеянняў з боку Расіі названыя «ўмяшанне ў выбары і хакерская атака ў дачыненні да [кампаніі] SolarWinds». ЗША рыхтуюцца да захадаў. Па звестках агенцтва, «магчымыя дзеянні маглі б ўключаць высылку расійскіх супрацоўнікаў разведкі», якія нібыта могуць знаходзіцца ў ЗША «пад дыпламатычным прыкрыццём». «Чакаецца, што ключавыя афіцыйныя асобы сустрэнуцца ў сераду для абмеркавання далейшых крокаў», - гаворыцца ў публікацыі.

Паводле крыніц, ЗША, у прыватнасці, могуць увесці санкцыі ў дачыненні да асоб, блізкіх да расійскага кіраўніцтва, а таксама ведамстваў, нібыта «звязаных з умяшаннем у выбары». Акрамя таго, Вашынгтон можа правесці закрытыя кансультацыі з расійскім бокам. На іх амерыканскія афіцыйныя асобы, як мяркуецца, хацелі б прадставіць інфармацыю аб «далейшых дзеяннях, якія ЗША будуць гатовыя распачаць».

Агенцтва канстатуе, што Вашынгтон адначасова разлічвае на ўзаемадзеянне з Расіяй па шэрагу кірункаў. У іх ліку кансультацыі з Іранам адносна здзелкі па атаму, кантроль над узбраеннямі і процідзеянне змене клімату.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031