Знайсці
05.04.2021 / 21:14РусŁacБел

Як нявеста палітвязня рыхтавалася да вяселля ў турме — ФОТАГІСТОРЫЯ

Гісторыю палітвязня Яўгена Бароўскага і ягонай нявесты апісвае фатограф Павел Крычко.

Мінскай чацвёрцы, якая адбіла ад амапаўцаў чалавека, далі ад чатырох да пяці гадоў калоніі

Вераніка і Яўген распісаліся ў СІЗА-1 на Валадарскага на мінулым тыдні паміж пасяджэннем суда, дзе прагучалі апошнія словы абвінавачаных, і абвяшчэннем прысуду.

У адным з лістоў на свабоду, Жэня абмовіўся пра вяселле, а Вераніка падтрымала такую ідэю і ў зваротным лісце даслала бланк заявы ў ЗАГС.

На момант роспісу яны ведалі толькі аб магчымым тэрміне ў 4 гады калоніі агульнага рэжыму, які праз некалькі дзён быў абвешчаны ў судзе.

Як кажуць супрацоўнікі ЗАГС, такія падзеі апошнім часам не рэдкасць.

Для роспісу ў СІЗА трэба было атрымаць дазвол суддзі. На сам роспіс сыходзіць літаральна некалькі хвілін. Ніхто, акрамя пары, канвою і работніка ЗАГС не прысутнічае. Залежыць ад канвою, але ў найлепшым выпадку могуць даць трохі пагутарыць, абняцца, патрымацца за рукі, і то ў пальчатках і ахоўных экранах на галаве (у сувязі з COVID).

Павел Крычко

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031