Знайсці
08.03.2021 / 19:31РусŁacБел

Толькі пяць краін у свеце цалкам знялі каранавірусныя абмежаванні

Такая лічба названая ў дакладзе Сусветнай турыстычнай арганізацыі ААН, апублікаваным на яе сайце ў панядзелак, піша lenta.ru.

Дамініканская Рэспубліка, flickr.com

Сярод адкрытых для турыстаў дзяржаў — Албанія, Дамініканская Рэспубліка, Коста-Рыка, Паўночная Македонія і Танзанія. Яны складаюць толькі 2% ад агульнай колькасці турыстычных напрамкаў, адзначае арганізацыя.

Пры гэтым кожная трэцяя краіна — г.зн. 69 дзяржаў — застаецца цалкам закрытай для падарожнікаў. Большасць з іх размешчаны ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, яшчэ 15 у Еўропе, 10 у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, 10 у Афрыцы і тры на Блізкім усходзе.

Частковыя абмежаванні на ўезд турыстаў захоўваюцца яшчэ ў 34% турыстычных напрамкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031