Знайсці
07.03.2021 / 21:33РусŁacБел

У Кітаі адбываецца чыстка спецслужбаў. У чым яе сэнс?

Рэпрэсіі супраць кітайскіх чыноўнікаў сталі распаўсюджанай з’явай з таго часу, калі Сі Цзіньпін прыйшоў да ўлады ў 2012 годзе. Каб знішчыць хабарніцтва і падавіць любую праяву апазіцыі, новы кіраўнік узяў пад свой кантроль усю вялізную бюракратыю краіны. Сотні тысяч чыноўнікаў былі пакараныя. Тысячы апынуліся за кратамі. А нядаўна распачалася новая хваля рэпрэсій — гэтым разам у шэрагах спецслужбаў.

Фота Depositphotos.com

Такім чынам Сі Цзіньпін імкнецца адсеяць усіх нелаяльных. Няўжо ў Кітаі сапраўды існуе сур’ёзная апазіцыя Сі Цзіньпіну?

Многія простыя грамадзяне задаволеныя яго кіраваннем. Пры ім Кітай стаў нашмат больш уплывовай дзяржавай у сусветным маштабе. Эканоміка працягвае расці, нягледзячы нават на пандэмію. Яго антыкарупцыйныя намаганні таксама выклікаюць ухвалу ў грамадстве. Няма яўных прыкмет незадаволенасці і ўнутры партыйнай эліты. А тыя, хто мае нешта супраць кіраўніка, ведаюць, што ім лепш трымаць рот на замку, піша The Economist. 

Аднак знешняму свету складана меркаваць пра стан палітычнай сістэмы Кітая. Адна з заяўленых мэт чысткі ў спецслужбах заключаецца ў тым, каб цалкам знішчыць «згубны ўплыў» Чжоу Юнкана, які быў кіраўніком спецслужбаў да прыходу Сі Цзіньпіна.

Чжоу Юнкана пасадзілі ў турму ў 2015 годзе за карупцыю і ўцечку дзяржаўнай сакрэтнай інфармацыі. Чыноўнікі таксама абвінавацілі яго ў змове супраць Сі Цзіньпіна.

Тое, што яго імя згадваецца да гэтага часу, сведчыць пра пэўную напружанасць, аднак складана меркаваць, наколькі яна можа быць сур’ёзнай. Тым не менш, пад чыстку трапілі паліцыя, у тым ліку дзяржбяспека, судовая і турэмная сістэмы. Ужо шмат супрацоўнікаў, у тым ліку некалькі ўплывовых фігур, былі звольненыя.

Гэта ўсё сведчыць пра жаданне Сі Цзіньпіна захаваць уладу як мага даўжэй. У 2022 годзе пройдзе вялікая палітычная падзея для КНР — з’езд партыі. Верагодна, што Сі Цзіньпін захоча застацца ва ўладзе яшчэ на 5 гадоў, нягледзячы на ранейшае правіла, згодна з якім генеральны сакратар кіруе 10 гадоў, а пасля сыходзіць у адстаўку. Якраз узмацненне кантролю над сілавымі структурамі дапаможа кіраўніку падавіць любую апазіцыю.

Сі Цзіньпін адмяніў абмежаванне 10 гадоў на знаходжанне на чале партыі і дзяржавы, за час свайго кіравання ён захапіў вялікую колькасць рычагоў захавання ўлады. Пры ўладзе Сі Цзіньпіна рэжым стаў яшчэ больш скрытым. Такая сакрэтнасць робіць урад менш падсправаздачным грамадзянам і больш незразумелым для астатняга свету.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031