06.03.2021 / 19:12
 
Беларусь пачала пастаўкі нафтапрадуктаў у расійскія парты
5 сакавіка для перавалкі на тэрмінале «Портэнерга» некалькімі складамі было адпраўлена больш за 5 тысяч тон беларускага бензіну, гаворыцца ў паведамленні Мінтранса Расіі.
Акрамя таго, 6 сакавіка з Мазырскага НПЗ была адгружаная партыя мазуту аб'ёмам 3,6 тысячы тон з перавалкай на «Пецярбургскім нафтавым тэрмінале».
Пастаўкі адбыліся ў межах падпісанага ў лютым міжурадавага пагаднення аб арганізацыі перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў праз расійскія марскія парты. Пагадненне прадугледжвае перавалку больш за 9,8 мільёна тон грузаў у 2021-2023 гадах. Гаворка ідзе пра мазут, бензін, газойл і аліва. Дакумент прадугледжвае заключэнне кантрактаў па прынцыпе take-or-pay — «бяры або плаці».
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Маскве знік палітолаг Аляксандр Фядута
 
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
У Маскве знік палітолаг Аляксандр Фядута
 
Айцішнік Аляксей Караткоў адмовіўся даваць паказанні: Мой дзед пад страхам смерці не стаў супрацоўнічаць з фашыстамі. Што б ён рабіў у маёй сітуацыі?
Беёнсэ з'явілася на публіцы ў празрыстай сукенцы ФОТА
 
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера