Знайсці
04.03.2021 / 20:41РусŁacБел

Авіяўдар у Сірыі паказвае ваенны стыль адміністрацыі Байдэна

26 лютага адбылося першае прымяненне ваеннай сілы пры адміністрацыі Байдэна. Удар быў нанесены па праіранскім апалчэнні ў Сірыі. У Пентагоне патлумачылі, што гэта быў адказ ЗША на нядаўнія атакі на амерыканскія базы ў Іраку.

Фота Depositphotos.com

Выданне The Wall Street Journal паведамляе, што першапачаткова планаваліся два авіяўдары па дзвюх цэлях у Сірыі на загад Байдэна. Аднак за 30 хвілін да запланаванай атакі прэзідэнт адмяніў удар па адной з цэляў.

Па звестках разведкі, у двор будынка, па якім планавалася ўдарыць, зайшла жанчына з дзецьмі. Таму адзін удар было вырашана адмяніць.

Таксама ЗША накіравалі канфідэнцыяльнае паведамленне ў Тэгеран, змест якога чыноўнікі не раскрылі.

«Мы скаардынавалі дыпламатычны і ваенны план. Мы пераканаліся, што іранцы ведаюць пра наш намер», — пракаментаваў сітуацыю адзін з прадстаўнікоў адміністрацыі.

Сам Байдэн сцвярджае, што ўдар быў неабходны для абароны амерыканскіх войскаў. Ён быў праведзены ў начны час, каб звесці ахвяры да мінімуму.

Трамп часта адзначаў, што для яго нагодай для ваенных дзеянняў з боку ЗША з’яўляецца смерць амерыканца за мяжой. Байдэн, у сваю чаргу, прадэманстраваў, што любая атака на амерыканскія ваенныя сілы не застанецца беспакаранай.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031