Знайсці
04.03.2021 / 12:43РусŁacБел

Жыхара квартала «Пірс», у якога за нацыянальны сцяг на балконе забралі машыну, затрымалі і будуць судзіць

На Іллю Квачэнку, жыхара квартала «Пірс», што ў Мінскім раёне, сёння раніцай склалі пратакол паводле артыкула 24.23 (Пікетаванне на балконе) і заўтра будуць судзіць у судзе Мінскага раёна. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Валянціна, піша «Радыё Свабода».

Цяпер Ілля знаходзіцца ў РУУС Мінскага раёна, куды ён пайшоў па павестцы; пасля яго павязуць у ІЧУ Мінскага раёна.

Увечары 2 сакавіка супрацоўнікі ДАІ з невядомых прычын эвакуявалі аўтамабіль Іллі з ягонай уласнай паркоўкі пад домам.

Ілля некалькі месяцаў таму вывесіў на балконе бел-чырвона-белы сцяг і адмаўляўся яго здымаць.

3 сакавіка ранкам супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да яго дадому, адключылі святло і пакінулі пад дзвярыма павестку ў РУУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031