Знайсці
04.03.2021 / 07:53РусŁacБел

«Дастойна справіліся з замахам на канстытуцыйны лад»: Лукашэнка павіншаваў беларускую міліцыю

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў з прафесійным святам — Днём міліцыі, паведамляе прэс-служба.

«Кожны з вас штодзень знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы са злачыннасцю, справай даказваючы адданасць краіне і народу, захоўваючы пры гэтым прыхільнасць да слаўных традыцый, якія былі закладзены ветэранамі службы», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка звярнуў увагу, што ў мінулым годзе асабліва выразна праявілася значнасць органаў правапарадку ў забеспячэнні стабільнасці грамадства і бяспекі грамадзян.

«Гэта, безумоўна, быў адзін з самых складаных перыядаў у біяграфіі беларускай міліцыі. Аднак вы дастойна справіліся з замахам на канстытуцыйны лад дзяржавы.

Да канца выканалі свой абавязак, праявіўшы мужнасць, стойкасць і высокі прафесіяналізм. Паказалі сябе сапраўднымі патрыётамі», — падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што праваахоўнікі і ў далейшым будуць рабіць усё магчымае для таго, каб надзейна абараніць прававыя асновы дзяржаўнага ладу, нейтралізаваць выклікі і пагрозы для эканомікі і мірнага жыцця беларусаў.

«Дзякуй за сумленную, бездакорную службу. Зычу вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту», — дадаў ён

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031