Знайсці
02.03.2021 / 07:59РусŁacБел

Reuters: 2 сакавіка ЗША могуць увесці санкцыі супраць Расіі з-за сітуацыі з Навальным

Пра гэта паведамляе ў панядзелак са спасылкай на крыніцы агенцтва Reuters.

Паводле яго звестак, рэстрыкцыі будуць уведзеныя ў рамках закона аб кантролі над хімічнай і біялагічнай зброяй ад 1991 года, а таксама ў адпаведнасці з двума выканаўчымі ўказамі. Адзін з іх быў падпісаны ў сакавіку 2014 года, пасля правядзення ў Крыме рэферэндуму пра далучэнне да Расіі, прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам. Дакумент прадугледжвае магчымасць увядзення санкцый у дачыненні да расійскіх афіцыйных асоб. Другі ўказ, ад 2005 года, тычыцца барацьбы з пашырэннем зброі масавага знішчэння.

Крыніцы Reuters адмовіліся ўдакладніць, супраць каго менавіта плануюцца новыя абмежавальныя меры, аднак адзначылі, што Вашынгтон захавае дзеянне выключэнняў з-пад санкцый, якія распаўсюджваюцца на замежную дапамогу, а таксама ўключаюць некаторыя экспартныя ліцэнзіі для Расіі.

У панядзелак тэлекампанія CNN са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі ЗША паведамляла, што Вашынгтон мае намер увесці абмежавальныя меры ў дачыненні да Расіі з-за сітуацыі вакол Навальнага на гэтым тыдні. Паводле звестак CNN, увядзенне рэстрыкцыяў будзе адбывацца ў каардынацыі з Еўрапейскім саюзам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930