Знайсці
26.02.2021 / 16:41РусŁacБел

Назіральнік Аляксандр Аграйцовіч атрымаў два гады хіміі за парламенцкія выбары-2019, хоць пракурор прасіў удвая менш 

Суд Заводскага раёна асудзіў 36-гадовага прадпрымальніка Аляксандра Аграйцовіча да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову — «хіміі». Абвінавачанне запрошвала тэрмін удвая менш. Назіральніка прызналі вінаватым па артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса. Справу разгледзеў суддзя Дмітрый Астапенка. Дзяржабвінавачанне прадстаўляў Зубік, паведамляюць праваабаронцы.

Аляксандра Аграйцовіча абвінавацілі ў тым, што ён узвёў паклёп на прадстаўнікоў выбарчай камісіі падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў у 2019 годзе — 12 супрацоўніц школы №187 г. Мінска (выбарчы участак — пяць жылых дамоў па вуліцы Веры Харужай). А менавіта — апублікаваў на сваім youtube-канале «Дзённікі назіральніка» ў маі 2020 года загадзя лжывыя звесткі пра чальцоў выбарчай камісіі, што зневажаюць іх гонар і годнасць.

У відэа Аграйцовіч адзначыў, што яны з'яўляюцца фальсіфікатарамі выбараў і ў перыяд датэрміновага галасавання здзейснілі падробку дакументаў.

Аляксандр Аграйцовіч у апошнім слове віну не прызнаў. «На момант майго ўдзелу ў кампаніі ў якасці назіральніка, як і на момант здымкаў відэа, я ўпэўнены, што выбары сфальсіфікаваныя, — падкрэсліў ён. — 11 чалавек з камісіі потым былі ў камісіі па прэзідэнцкіх выбарах: па іх даных, на парламенцкія выбары ў асноўны дзень прыйшло больш людзей, чым на прэзідэнцкія — што тут казаць. Адміністрацыя знішчыла адзіныя дакументы, якія пацвярджалі фальсіфікацыю на выбарах: спісы выбаршчыкаў, якія маюць права голасу». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031