Знайсці
25.02.2021 / 21:36РусŁacБел

«Я чакаю, пакуль Уладзімір Уладзіміравіч ляжа спаць». Макей забараняе жонцы гаварыць па тэлефоне позна ўвечары

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у праграме «Маркаў. Нічога асабістага» на тэлеканале АНТ распавёў аб адносінах са сваёй жонкай.

«Вядома, мы часам спрачаемся, але да канфліктаў справа ніколі не даходзіла і, перакананы, не дойдзе. А праблема ў тым, што вельмі шмат гаворыць па тэлефоне. То некаторы час таму я быў нават вымушаны ўвесці рэжым размоў па тэлефоне: пасля 22.00 была забарона», — распавёў кіраўнік МЗС.

Вера Палякова патлумачыла, што цяпер дома ніхто не размаўляе пасля гэтай гадзіны па тэлефоне, але яна спрабуе выкручвацца, бо пастаноўка новага спектакля патрабуе вялікай працы і пастаяннага кантакту з рэжысёрам. «Я чакаю, пакуль Уладзімір Уладзіміравіч ляжа спаць, і потым я ціхенька ў падвал іду… Але часам ён прачынаецца — і тады ўсё», — прызналася яна.

«Усё ведаем і чуем», — дадаў Уладзімір Макей.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031