Знайсці
24.02.2021 / 15:43РусŁacБел

Іван Наскевіч напісаў кандыдацкую дысертацыю, у якой абгрунтоўвае мэтазгоднасць існавання Следчага камітэта

На сайце Вышэйшай атэстацыйнай камісіі з'явіўся аўтарэферат кандыдацкай работы старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча.

 

Іван Наскевіч

Работа называецца «Следчы Камітэт Рэспублікі Беларусь як суб'ект рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі ў сістэме органаў папярэдняга следства: адміністратыўна-прававыя аспекты». 

Навуковы кіраўнік — суддзя Канстытуцыйнага суда Леанід Рабцаў. 

Адной з цэнтральных думак дысертацыі з'яўляецца даказванне суб'ектнасці Следчага камітэта ў сістэме іншых сілавых органаў. 

Некаторыя раздзелы называюцца так: «Дзяржаўная кадравая палітыка і суб'екты яе рэалізацыі», «Прававое становішча Следчага камітэта як суб'екта, які рэалізуе дзяржаўную кадравую палітыку ў сістэме органаў папярэдняга следства». 

Апроч іншага, Наскевіч робіць выснову, што «СК як суб'ект, які рэалізуе дзяржаўную кадравую палітыку […] — гэта адзіны і цэнтралізаваны дзяржаўны праваахоўны орган, які рэалізуе гэту палітыку шляхам падбору, растаноўкі, падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і ідэалагічнага выхавання супрацоўнікаў […]».

Абарона дысертацыі пройдзе 31 сакавіка, а 14-й гадзіне ў БДУ, па адрасе Ленінградская, 8, аўдыторыя 407. Прыйсці на яе можа любы ахвотны. 

У юрыдычных колах ацэньваюць работу старшыні СК як дзейнасць у кірунку захавання маналітнасці сваёй арганізацыі.

Ужо некалькі месяцаў як існуюць чуткі, што існаванне Следчага камітэта ў цяперашнім выглядзе пад пагрозай, маўляў: Міністэрства ўнутраных спраў хоча самастойна расследаваць злачынствы, якія ўваходзяць у раздзел 27 Крымінальнага кодэкса (злачынствы супраць грамадскай бяспекі) і прапануе «адрэзаць» ад СК частку супрацоўнікаў пад гэтыя мэты з пераводам іх у штат МУС. 

Тое ж самае можа адбыцца і са спецыялістамі па эканоміцы, бо ДФР таксама хацеў бы расследаваць эканоміку самастойна. Таму лёс СК выглядае туманна, а Наскевіч, маўляў, дзейнічае на карысць захавання структуры.

Чытайце. Цераблічы: рэпартаж з радзімы кіраўніка Следчага камітэта і расповед пра ягоную сям'ю ФОТЫ

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031