Знайсці
23.02.2021 / 22:15

Гамяльчук выйшаў з ізалятара і распавёў, як галадаў 28 сутак

На волю выйшаў гамяльчук Ігар Краўчанка, якому суд Савецкага раёна Гомеля прысудзіў 30 сутак адміністрацыйнага арышту па народным артыкуле 23.34. Усяго ён адседзеў у ІЧУ Буда-Кашалёва 28 сутак. Вялікую занепакоенасць у неабыякавых беларусаў выклікала пратэсная галадоўка Ігара, якую ён пачаў яшчэ ў першы дзень знаходжання ў зняволенні. Флагшток даведаўся ў гамяльчаніна, як ён трапіў у ІЧУ і чаму пачаў галадоўку.

Ігар Краўчанка раней ужо трапляў у ІЧУ ў канцы жніўня 2020 года за ўдзел у мірным пратэсце.

Павялічыць

«Больш за ўсё міліцыю ўзвар'явала фатаграфія каля ялінкі 5-га мікрараёна, зробленая 1 студзеня. Я стаяў на фоне ялінкі з бел-чырвона-белым сцягам. У міліцыі крычалі: «Ты адзіны выйшаў!» Патрабавалі, каб я аддаў сцяг 5-га мікрараёна. І проста вязалі кожны эпізод. Я адказваў, што гэта не я, пакажыце, дзе на фота ёсць я. Безвынікова — проста пісалі пратаколы. Гэта нікога не цікавіла. Тым больш суддзя быў Мохараў.

Там цікава ў рашэнні суда было. Яны змаглі прыплесці, што я парушыў Канвенцыю ААН па правах чалавека. Усе ўжо смяяліся. Я бачыў сотні рашэнняў суда, але я бачыў першы раз, каб яны спасылаліся на Канвенцыю ААН па правах чалавека», — кажа мужчына.

Мужчына сказаў, што лічыць затрыманне і заключэнне пад варту незаконнымі і палітычна матываваным.

«Адзінай формай пратэсту ў гэтых умовах магла быць галадоўка. І з першага дня (арышту) абвясціў галадоўку. Цалкам галадаў усе 28 дзён знаходжання ў ІЧУ. Першыя 13 дзён была толькі вада, потым з'явіліся чай і цукар. І яшчэ мне перадалі пасылку, там быў літр соку», — сказаў ён.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28