Знайсці
23.02.2021 / 11:58РусŁacБел

Пракурор просіць два гады калоніі для Наталлі Раентавай, якая ўкусіла сілавіка за сцягно ў тралейбусе

Затрыманне адбылося ў суботу, 29 жніўня, пасля жаночага маршу. Наталля падчас затрымання ўкусіла сілавіка за сцягно. Справу кваліфікавалі па артыкуле 364 КК — гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАПа. Свае пакуты міліцыянер расцаніў у дзве тысячы рублёў, паведамляе spring96.org.

spring96.org

Наталля віну не прызнае. Справу разглядае суддзя Таццяна Акавітая.

На трэці дзень судовага разбіральніцтва па гэтай справе, 11 лістапада, па хадайніцтве абароны Наталлі Раентавай дзяўчыну адправілі на судова-псіхалагічную экспертызу, каб устанавіць, ці не знаходзілася яна падчас укусу ў стане афекту і ці ўсведамляла яна свае дзеянні ў той момант у поўнай меры.

Суд Цэнтральнага раёна паставіў перад Упраўленнем судова-псіхіятрычных экспертыз УГКСЭ 11 пытанняў аб псіхалагічным стане Раентавай 29 жніўня.

Праз больш за тры месяцы, 23 лютага, суд па гэтай справе аднавіўся: экспертызу нарэшце правялі. 

«Раентава ў перыяд часу, які адносіцца да здзяйснення інкрымінаванага ёй дзеяння, не знаходзілася ў стане афекту ці іншым эмацыйным стане, які пазбаўляў яе здольнасці ў поўнай меры ўсвядоміць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі», — прыйшлі да высновы эксперты.

Абвяшчэнне прысуду прызначанае на 24 лютага.

Чытайце таксама:
«Не было часу казаць, чаму затрымліваем». Пачаўся суд над дзяўчынай, якая ўкусіла амапаўца

Брат Наталлі Аляксандр, які быў затрыманы разам з ёй, цяпер знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіне. На ўсіх працэсах сястры ён раней прысутнічаў, але ў пачатку снежня яго затрымалі самога ў межах крымінальнай справы. 

«Падрабязнасці мне невядомыя, следчы ў размове спаслаўся на таямніцу следства. Ведаю толькі, што знайшлі нейкае фота, дзе Саша на «плошчы Перамен», забралі яго ў пачатку снежня, прыйшлі за ім дадому і павезлі», — патлумачыла Любоў Раентава, маці Аляксандра і Наталлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031