Знайсці
08.02.2021 / 14:39РусŁacБел

У Мінску судзяць два дзясяткі замежнікаў за непадпарадкаванне. Што адбываецца?

Кастрычніцкі суд Мінска 8 лютага разглядае каля 20 адміністратыўных спраў замежных грамадзян: у спісе італьянскія, арабскія, балгарскія імёны і прозвішчы.

Усіх абвінавачваюць па артыкуле 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў).

Пакаранне — штраф ад 2 да 50 базавых ці арышт. Гэта той самы артыкул, які звычайна «дакідваюць» пратэстоўцам да стандартнага 23.34, каб асудзіць на 20-25 сутак.

Але ж замежнікаў судзяць не за удзел у пратэсных акцыях.

Аказваецца, пад гэты артыкул трапляе і парушэнне мер самаізаляцыі, патлумачылі «Нашай Ніве» ў судзе Кастрычніцкага раёна. Менавіта ў гэтым і вінавацяць два дзясяткі замежных грамадзян.

Судзяць хутка — у раскладзе бачна, што на разгляд адной справы закладваецца пяць хвілін.

Як паведаміла «Нашай Ніве» спецыяліст суда Кастрычніцкага раёна Фарыда Мамедава, усіх замежнікаў, якіх судзілі ў першай палове дня, пакаралі штрафамі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930