Знайсці
05.02.2021 / 22:05РусŁacБел

У Магілёве чалавеку з інваліднасцю пагражаюць высяленнем з-за ўдзелу ў акцыях пратэсту

36-гадовага магілёўца Андрэя Драздова, інваліда III групы, у жніўні мінулага года аштрафавалі на 10 базавых велічынь за нібыта ўдзел у акцыі пратэсту 12 жніўня. У мужчыны не было грошай на аплату штрафу, а супрацоўнікі органаў прымусовага выканання канфіскавалі ў яго нешматлікія каштоўныя рэчы, паведамляюць праваабаронцы MAYDAY.

На гэтым тыдні Драздоў атрымаў позву ў пракуратуру, дзе яму паведамілі, што ў выпадку нявыплаты запазычанасці па камуналцы яго выселяць. Як там растлумачылі, такое распараджэнне прыйшло з Мінска. Андрэй пацікавіўся, ці выклікалі ў пракуратуру яго суседзяў, за якімі лічыцца велізарная запазычанасць. Яму адказалі адмоўна, патлумачыўшы, што ў іх не было затрымання па арт. 23.34.

У Андрэя ёсць запазычанасць 76 рублёў, якая ўтварылася якраз праз адміністрацыйны штраф. Ён інвалід III групы і мала зарабляе, таму ён не можа аплаціць штраф цалкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031