Знайсці
02.02.2021 / 22:12РусŁacБел

Міліцыя і камунальнікі тэрарызуюць гамяльчанку за бел-чырвона-белы сцяг у акне

У жыхаркі Савецкага раёна Марыны два месяцы на акне правісеў БЧБ-сцяг. Так бы і вісеў, калі б не пачаліся візіты з РЭУ. Праз суседзяў настойліва рэкамендавалі з'явіцца па адрасе. Паралельна тэлефанавалі з незнаёмых дзяўчыне нумароў. Тэлефанавалі нават па выхадных. Міліцыя прыйшла нават да яе 70-гадовай бабулі. Пыталіся, чаму Марына не бярэ слухаўку і абяцалі прыйсці.

Прыйшлі двое супрацоўнікаў, размаўлялі ветліва. Цікавіліся, ці вісіць яшчэ сцяг. Да таго моманту Марына яго ўжо зняла, таму міліцыя хутка сышла, перад гэтым папярэдзіўшы, што дзяўчынай цікавіліся ў РЭУ.

«Усё, што адбываецца ў мяне ў кватэры — мая асабістая справа», — кажа Марына.

Марына лічыць, што камунальнікам паскардзіўся адзін з яе суседзяў: пісаў скаргі ў розныя інстанцыі. Спачатку на нібыта незаконную планіроўку ў кватэры, потым — на БЧБ-сімволіку. Таксама папярэдзіў Марыну, што камунальнікі плануюць прыехаць з вышкай і нават вокны могуць выбіць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930