Знайсці
26.01.2021 / 09:56РусŁacБел

На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі Дзяніс Іваноў

Артыст камернага хору Дзяніс Іваноў быў затрыманы ўчора, 25 студзеня ў Белдзяржфілармоніі, дзе ён працуе.

Фота з сайта budzma.by

Пра гэта Tut.by паведамілі яго калегі.

Як распавялі калегі Дзяніса, яго затрымалі на працы ў 14 гадзін і павезлі на допыт. Людзі, якія прыйшлі па Іванова, не прадставіліся. Пасля Дзяніс патэлефанаваў калегам і сказаў, што знаходзіцца на допыце. Яго паабяцалі адпусціць у 19 гадзін.

Калегі Іванова мяркуюць, што вечарам учорашняга дня ён знаходзіўся ў Першамайскім РУУС горада Мінска.

Па стане на раніцу сённяшняга дня, 26 студзеня, месца знаходжанне Іванова невядома. Калегі мяркуюць, што ён можа знаходзіцца на Акрэсціна. Але пацверджання гэтай інфармацыі ў нас няма.

Гэта не першае затрыманне Іванова. У канцы кастрычніка-пачатку лістапада 2020 года затрымліваўся як ён, так і іншыя прадстаўнікі акадэмічнай музыкі (кіраўнік аматарскага хору Concordia Галіна Казіміроўская, харавы дырыжор Таццяна Галуза і іншыя). У лістападзе Іваноў атрымаў 15 сутак па артыкуле 17.1 «Дробнае хуліганства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031