Знайсці
25.01.2021 / 22:58РусŁacБел

Асноўнае за 25 студзеня: Лосік спыніў галадоўку, на БелАЭС застрэліўся салдат, у «Корпус» прыйшоў АМАП

У культурны цэнтр «Корпус» прыйшоў АМАП

Увечары 25 студзеня амапаўцы прыехалі ў культурны цэнтр «Корпус» у Мінску. Яны перакрылі ўваход і нікога не прапускалі ў будынак. 

На БелАЭС застрэліўся 18-гадовы салдат

У панядзелак 25 студзеня на тэрыторыі Беларускай АЭС скончыў жыццё самагубствам салдат тэрміновай службы вайсковай часці 7434 Унутраных войскаў МУС.

Ігар Лосік спыніў сваю галадоўку праз 42 дні

«Я вырашыў спыніць галадоўку. Чаму я гэта зрабіў? Дакладна з ўласнага жадання. Я не прымаў ежу больш за сорак дзён, і адчуваю ў сабе сілы і магчымасці пратрымацца яшчэ. Але мяне проста ўразіла неверагодная хваля салідарнасці. А таксама просьбы сотняў і тысяч беларусаў спыніцца, дачакацца нашай агульнай перамогі здаровым», — напісаў палітвязень.

Ціханоўская: Буду патрабаваць выключыць БТ з Еўрапейскага вяшчальнага саюза

«Я падтрымліваю ініцыятыву Фонду культурнай салідарнасці і буду патрабаваць выключыць Белтэлерадыёкампанію з Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Як і ў выпадку з чэмпіянатам па хакеі, я буду гаварыць аб гэтым з міністрамі замежных спраў ЕС. І я веру, што разам мы з вамі зноў дакажам: ніхто ў цывілізаваным свеце не стане супрацоўнічаць са злачынцамі», — сказала палітык.

Студэнта БДУІР Яна Салановіча, якому суд даў 114 сутак арышту за маршы, адлічылі з універсітэта

Яна Салановіча, студэнта БДУІР і экс-супрацоўніка навукова-тэхнічнага цэнтра КДБ, якога ў лістападзе — снежні восем разоў судзілі за ўдзел у нядзельных маршах, адлічылі з універсітэта.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031