Знайсці
24.01.2021 / 15:22

На Шры-Ланцы заразілася каранавірусам міністарка здароўя, якая піла магічны сіроп ад кавіду

Міністр аховы здароўя Шры-Ланкі Павітра Ванярачы, якая прымала травяны сіроп для прадухілення COVID-19 заразілася каранавірусам.

Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на Associated Press.

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя краіны 23 студзеня пацвердзіў, што Ванярачы, якая раней сутыкнулася з крытыкай за ўжыванне і падтрымку травянога сіропу ад каранавіруса, вырабленага ведзьмаком, атрымала станоўчы вынік тэсту. Цяпер ёй давядзецца адправіцца на каранцін.

У снежні мінулага года тысячы людзей сабраліся ў доўгіх чэргах у горадзе Кегале, на паўночны ўсход ад сталіцы Шры-Ланкі Каломба, каб займець сіроп. Гэта адбылося ўсяго праз некалькі дзён пасля таго, як Ванярачы і некалькі іншых урадавых чыноўнікаў публічна яго пілі.

У сваю чаргу, дактары заяўлялі, што няма ніякіх навуковых падстаў лічыць, што сіроп з'яўляецца лекамі ад каранавіруса. Як мяркуецца, у яго склад уваходзяць мёд і мускатны арэх.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31