Знайсці
24.01.2021 / 10:43

Жанчына ў Піцеры, якую амапавец ударыў нагой у жывот, пабывала ў рэанімацыі

54-гадовая жыхарка Пецярбурга Маргарыта Юдзіна, якую ўчора супрацоўнік паліцыі ўдарыў нагой у жывот падчас разгону мітынгу, знаходзіцца ў шпіталі.

Павялічыць

У яе сур'ёзная траўма галавы, за ноч ёй стала горш. Маргарыта знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні, паведамляе расійскі рэсурс Baza.

Яе крыўдзіцель пакуль не знойдзены.

Вось відэа таго дзікага моманту: жанчына спыталася ў сілавікоў, нашто яны затрымалі юнака.

Дырэктар НДІ хуткай дапамогі імя Джанелідзэ Вадзім Манукоўскі заявіў выданню «Подъем», што стан здароўя жанчыны не страшны.

«У яе лёгкая траўма, там наогул ніякіх праблем. Яна ў прытомнасці, адчувае сябе цудоўна, я б яе ўвогуле выпісаў».

У той жа час РІА Новости ў НДІ імя Джанелідзэ пацвердзілі, што жанчына знаходзіцца ў рэанімацыі.

Учора ў сотні гарадоў Расіі людзі выйшлі на вуліцы, пратэстуючы супраць карупцыі расійскай вярхушкі і арышту антыкарупцыйнага блогера Аляксея Навальнага. У Маскве дэманстрантаў было каля 40 тысяч. 

Ніколі раней пратэсты ў рэгіёнах не былі такімі масавымі. У Ніжнім на вуліцу выйшлі 10 тысяч чалавек, у Екацярынбургу, Уладзівастоку, Іркуцку і яшчэ сотні абласных гарадоў — дзе тысячы, дзе сотні.

Як і ў Беларусі, у Расіі цяпер людзей разганяюць і затрымліваюць за сам факт пратэсту, а дзяржаўныя СМІ прыраўноўваюць любы пратэст супраць існуючай сістэмы да злачынства.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28