Знайсці
22.01.2021 / 11:55РусŁacБел

«Трэба мабілізаваць усё тое, што ёсць» — Лукашэнка прыняў з дакладам губернатара Магілёўскай вобласці

Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам старшыню Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца.

БелТА

«Як мы і дамаўляліся пры назначэнні вас на пасаду, галоўная задача перад губернатарам Магілёўшчыны — вывесці вобласць на пэўны ўзровень. Як я тады сказаў, у хвасце плесціся Магілёўская вобласць не павінна», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Паводле яго слоў, вынікі работы вобласці хоць і нельга назваць уражальнымі, але яны дастаткова высокія.

«Вы па сваім ВРП спрацавалі прыкладна на 101 працэнт. Нядрэнны паказчык, у гэтых адносінах трэба аддаць належнае. Але ўсе астатнія паказчыкі ў нас вымушаюць жадаць лепшага. Таму бачыць толькі станоўчае і не звяртаць увагі на тое, дзе трэба напружыцца, будзе няправільна: мы проста спынімся ў развіцці. Будзем лічыць, што мінулы год (гэта прызнана ва ўсім свеце) не з'яўляецца крытэрыем, эталонам для таго, каб рабіць нейкія высновы. Будзем глядзець у будучыню. Але тое, што вам удалося разварушыць магіляўчан, гэта бясспрэчны факт», — заявіў Лукашэнка.

«Трэба мабілізаваць усё тое, што маем, а потым брацца за нешта новае. Будзем зыходзіць з гэтага», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031