Знайсці
22.01.2021 / 11:19

Паштальёнку, якая перадала ў чат звесткі сілавікоў, асудзілі да трох месяцаў арышту

Такое рашэнне агучыла сёння судздзя Першамайскага раёна Мінска Таццяна Ліньнік.

Павялічыць

Дзяржаўны абвінаваўца папрасіў пакараць Ларысу Танкашкур арыштам на тры месяцы паводле ч. 1 арт. 179. Ён папрасіў выключыць з абвінавачаньня сказ, што злачынства зроблена жанчынай «з матываў ідэалягічнай варожасьці», бо гэта не пацьвердзілася ў судзе. Абцяжарвальнай акалічнасьцю ён палічыў зьдзяйсьненьне злачынства групай асобаў з папярэдняй змовай, з матываў палітычнай варожасьці і ў дачыненьні асобаў, якія выконвалі службовыя абавязкі. Да ўступленьня прысуду ў сілу ён прасіў пакінуць меру стрыманьня ў выглядзе асабістага паручальніцтва, піша Радыё Свабода.

У чым абвінавацілі паштальёнку?

Супраць 56-гадовай жанчыны завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 179 («Незаконнае зьбіраньне і распаўсюджваньне зьвестак аб прыватным жыцьці») і ўжылі меру стрыманьня ў выглядзе асабістага паручальніцтва.

Былая паштальёнка перадала ў тэлеграм-чат «Лебяжий 97%» імёны і адрасы супрацоўнікаў міліцыі, якія былі падпісчыкамі ведамаснага выданьня МУС «На страже».

Пацярпелымі ў справе прызналі 35 чалавек, сярод якіх супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС, выкладчыкі Акадэміі МУС, намесьнік начальніка раённага ДАІ і былыя міліцыянты.

У абвінавачаньні гаворыцца, што Ларыса Танкашкур, якая выдала зьвесткі падпісчыкаў-міліцыянтаў з картак дастаўкі выданьня МУС «На страже», дзейнічала з матываў «палітычнай і ідэалягічнай варожасьці, зьвязанай з электаральнай кампаніяй».

У першы дзень суду жанчына заявіла, што часткова прызнае сваю віну. Не прызнае абвінавачаньня ў тым, што распаўсюдзіла зьвесткі на глебе «палітычнай і ідэалягічнай варожасьці». Яна сказала, што паведаміла зьвесткі «ня з мэтай пагрозаў міліцыянтам, а з мэтай дыялёгу», каб зь імі пагутарыць, каб людзей, якія зьбіраюцца ў мікрараёне, ня білі. «Думала, што гэтыя міліцыянты дапамогуць жыхарам Лебядзінага», — сказала жанчына.

13 пацярпелых далі паказаньні ў судзе. Некаторыя зь іх казалі, што ім кідалі ў паштовыя скрынкі ўлёткі з артыкулам 128 Крымінальнага кодэксу (Злачынствы супраць бясьпекі чалавецтва) альбо з тлумачэньнем, што такое катаваньні. Пацярпелыя казалі, што ня маюць матэрыяльных прэтэнзій да жанчыны, а пакараньне павінен вызначыць суд.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28