Знайсці
22.01.2021 / 10:56РусŁacБел

У Светлагорску мужчына палез цераз плот, спатыкнуўся і неяк зашчаміў галаву

Паведамленне, што чалавеку патрабуецца дапамога, паступіла ратавальнікам у 2:32 ночы.

112.by

Калі ратавальнікі прыехалі па выкліку, яны ўбачылі, што каля плота па вуліцы Шашэйнай сядзіць на кукішках мужчына. А яго галава знаходзіцца ў плоце.

Па яго словах, ён спрабаваў пералезці цераз плот, спатыкнуўся, а галава апынулася ў металічнай пастцы. Самастойна вызваліцца не атрымлівалася.

Супрацоўнікі МНС адсунулі метал гідраўлічным інструментам і вызвалілі мужчыну. Ён не пацярпеў, дапамога медыкаў не спатрэбілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930