Знайсці
21.01.2021 / 21:25

Яшчэ 23 крымінальныя справы па заявах аб катаваннях у Беларусі могуць быць заведзеныя ў краінах ЕС

Дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі распавёў аб падачы новых спраў па ўніверсальнай юрысдыкцыі ў Літве, Польшчы і Чэхіі.

«У снежні ўжо была заведзеная адна справа па ўніверсальнай юрысдыкцыі, у якой пацярпелым прызнаны беларус Максім Харошын. У найбліжэйшы час у Літве мы рыхтуем да падачы тры справы. Па адной пацярпелая — грамадзянка Літвы беларускага паходжання. Яшчэ дзве справы — па заяве беларусаў, якія падвергнуліся катаванням.

Усе, хто стаў ахвярай падобнага гвалту, могуць падаваць дакументы ў літоўскую паліцыю — і справы будуць расследавацца. Цяпер у Літве і іншых краінах шмат беларусаў, якім давялося пакінуць радзіму пасля катаванняў і пераследу. Яны павінны ведаць, што ў іх ёсць магчымасць дамагчыся правасуддзя.

У Польшчы падрыхтавана 10 спраў. Паралельна вядуцца расследаванні па катаваннях у дачыненні да грамадзян Польшчы, якія апынуліся ў Беларусі падчас пратэстаў. Сведкамі праходзяць грамадзяне Беларусі, але яны могуць быць прызнаныя і пацярпелымі.

У Чэхіі падрыхтаваныя да падачы яшчэ 10 спраў. Пацярпелымі выступаюць беларусы, якія праходзілі ў Чэхіі рэабілітацыю пасля жорсткіх збіванняў і катаванняў сілавікамі ў Беларусі.

Над зборам і падрыхтоўкай спраў працуе ініцыятыва BYPol. Яе супрацоўнікі рыхтуюць дакументы, правяраюць паказанні і праводзяць папярэднюю праверку».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28