Знайсці
21.01.2021 / 16:49

Памятаеце Бабіча? Яму знайшлі новую пасаду

Першы намеснік міністра эканамічнага развіцця і экс-пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч пяройдзе на службу ў Федэральную службу па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве (ФСВТС) і стане намеснікам дырэктара службы, паведамляюць «Коммерсант» і РБК.

Павялічыць

Па словах дзвюх крыніц «Коммерсанта», пасля пераходу на пасаду намесніка дырэктара ФСВТС Бабічу можа быць прысвоена воінскае званне генерал-маёра. Адзін з суразмоўцаў выдання адзначае, што «фактычна новая пасада знаходзіцца на стыку дыпламатычнага, эканамічнага і сілавога напрамкаў, на якіх раней і працаваў спадар Бабіч».

Бабічу 51 год, ён быў старшынёй урада Чачні (лістапад 2002-га — люты 2003 года), паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта ў Прыволжскай федэральнай акрузе (снежань 2011-га — жнівень 2018 года), пасля чаго быў прызначаны надзвычайным і паўнамоцным паслом, а таксама спецпрадстаўніком Пуціна па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю.

У канцы красавіка 2019 года прэзідэнт Уладзімір Пуцін вызваліў яго ад дыпламатычнай пасады.

Затым Бабіча прызначылі намеснікам кіраўніка Міністэрства эканамічнага развіцця, які адказвае за ўзаемадзеянне з СНД і пытанні, звязаныя з Саюзнай дзяржавай Расіі і Беларусі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28