Знайсці
21.01.2021 / 14:04

Рады бяспекі Польшчы і Украіны правялі кансультацыі аб сітуацыі ў Беларусі з удзелам Паўла Латушкі

Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны і Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы правялі чарговыя кансультацыі, на якіх абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі.

Павялічыць

Чарговыя польска-ўкраінскія кансультацыі адбыліся з ініцыятывы Ўкраіны, піша Радыё Свабода.

«Асновай нашай бясьпекі — і ва Ўкраіне, і ў Польшчы — зьяўляецца незалежная, дэмакратычная Беларусь, жыхары якой самі вырашаюць лёс сваёй краіны. Таму мы жыцьцёва зацікаўленыя ў падтрымцы працэсу дэмакратызацыі ў Беларусі. Мы таксама клапоцімся аб узгодненай і рашучай палітыцы Захаду ў дачыненьні пануючага рэжыму ў Беларусі», — заявіў кіраўнік Бюро нацыянальнай бясьпекі Польшчы Павал Солах.

Паводле яго, апошнім часам сытуацыя ў Беларусі стала найважнейшай тэмай супрацоўніцтва Польшчы і Ўкраіны.

Як паведамілі ў прэсавай службе Міністэрства замежных справаў Украіны, удзельнікі кансультацый заявілі аб намеры прадоўжыць дыялёг у фармаце Люблінскага трыкутніка (Украіна Польшча, Літва), каб дапамагчы беларускаму народу і спрыяць далейшаму разьвіцьцю Беларусі як незалежнай і дэмакратычнай дзяржавы.

«Для Ўкраіны і ўсёй Эўропы надзвычай важна, каб Беларусь заставалася сувэрэннай і незалежнай дзяржавай, удалечыні ад расейскіх уплываў. Украіна гатовая супрацоўнічаць у розных фарматах, каб дапамагчы Беларусі ў вырашэньні палітычнага крызісу», — заявіў намесьнік міністра замежных справаў Украіны Васіль Боднар.

Упершыню ў польска-ўкраінскіх кансультацыях узяў кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка, які падкрэсьліў важнасьць падтрымкі Польшчы і Ўкраіны рэпрэсаваных беларусаў і ў больш шырокай пэрспэктыве — у фармаваньні агульнай пазыцыі Захаду наконт сытуацыі ў Беларусі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31