Знайсці
21.01.2021 / 11:38РусŁacБел

Лукашэнка на нарадзе з Саўмінам: Свабодных грошай няма

Аб гэтым Лукашэнка заявіў на нарадзе з кіраўніцтвам Саўміна, дзе абмяркоўваюцца дакументы, якія закранаюць розныя сферы жыцця

«Мае падыходы па большасці пытанняў вядомыя. Пры абмеркаванні прапанаваных тэм найперш на чале павінны стаяць мэтазгоднасць, эканамічная эфектыўнасць і сацыяльная справядлівасць», — цытуе словы Лукашэнкі БелТА.

Ён звярнуў увагу, што, магчыма, будаўніцтва тых ці іншых аб'ектаў, якія не дадуць хуткай фінансавай аддачы, можна было б перанесці на наступныя гады.

Лукашэнка адзначыў, што ў праекце дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы прадугледжана будаўніцтва прыкладна 130 аб'ектаў на суму больш як 600 млн рублёў.

«Гэта не грошы для дзяржавы. Але тым не менш і тут павінна быць эканомія. Бо гэта прыклад іншым. Калі мы наверсе не ўмеем эканоміць і вылучыць найбольш важнае і неабходнае для развіцця, тады і губернатары, і старшыні выканкамаў будуць прытрымлівацца такіх жа прынцыпаў», — сказаў ён.

Па камерцыйных праектах ён паставіў аналагічныя пытанні.

«Свабодных, шалёных грошай няма. Тым больш для тых аб'ектаў, якія самі павінны прыносіць прыбытак. А любое зацягванне тэрмінаў іх рэалізацыі — гэта фінансавыя страты, якія хтосьці будзе вымушаны аплаціць», — сказаў Лукашэнка.

Абмеркаваныя таксама былі наступныя пытанні: карэкціроўка заканадаўства па пытаннях дзейнасці гаспадарчых таварыстваў, сфера электраэнергетыкі (удасканаленне заканадаўства ў гэтай галіне), аграэкатурызм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031