Знайсці
20.01.2021 / 10:51РусŁacБел

Журналістка Кацярына Барысевіч застаецца ў СІЗА. Пайшоў ужо трэці месяц зняволення

19 студзеня прайшлі два месяцы з моманту затрымання журналісткі TUT.BY Кацярыны Барысевіч, на волю яна не выйшла, мера стрымання не змененая, гэта значыць, яна працягвае знаходзіцца ў следчым ізалятары.

Кацярына Барысевіч. Фота Вольгі Шукайла, Tut.by

Тэрміны падаўжэння меры стрымання не выдаюцца, паколькі Генпракуратура лічыць гэта таямніцай следства. Другі абвінавачаны па справе, доктар Арцём Сарокін, таксама пад вартай, нягледзячы на прызнанні, якія ён двойчы агучыў для дзяржаўнага тэлебачання, піша Tut.by.

Кацярына Барысевіч была затрыманая 19 лістапада. Пазней ёй і Арцёму Сарокіну выставілі абвінавачванне ў «разгалошванні медыцынскай таямніцы, якое пацягнула цяжкія наступствы» (ч. 3 арт. 178 КК РБ). Падставай стаў апублікаваны 13 лістапада артыкул, у якім гаварылася, што ў крыві Рамана Бандарэнка не было алкаголю. Гэта разыходзіцца з версіяй СК і Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым родныя Рамана да журналісткі і доктара прэтэнзій не маюць.

Адзначым, што за збіццё Рамана Бандарэнкі ніхто не затрыманы, больш таго — да гэтага часу не заведзена крымінальная справа, родныя не прызнаныя пацярпелымі.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Кацярыну Барысевіч і Арцёма Сарокіна вязнямі сумлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930