Знайсці
19.01.2021 / 18:30РусŁacБел

Фазэль: Разумелі, што апазіцыя ў Беларусі выкарыстае ЧС у сваіх мэтах

Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазэль распавёў «РИА Новости», што чальцы арганізацыі разумелі, што апазіцыя ў Беларусі будзе выкарыстоўваць чэмпіянат свету па хакеі ў сваіх мэтах.

«На 100% магу сцвярджаць, што быў велічэзны палітычны ціск з боку федэрацый-членаў IIHF. Праз сітуацыю ў Беларусі мы разумелі, што апазіцыя будзе выкарыстоўваць чэмпіянат свету ў Мінску ў сваіх палітычных мэтах, будзе ладзіць дэманстрацыі. Вядома, у такой сітуацыі можа рушыць услед рэакцыя ўрада. А ўсім падчас чэмпіянату свету трэба гарантаваць бяспеку», — сказаў Фазэль па тэлефоне.

«У нас не было іншага выбару, акрамя як зрабіць тое, што ўжо зроблена. Спонсары, палітычныя пытанні, вы ж ведаеце, што рабілася. 18 студзеня — вельмі сумны дзень для ўсяго хакея», — адзначыў Фазэль.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031