Знайсці
18.01.2021 / 11:10РусŁacБел

Лукашэнка абмеркаваў з міністрам абароны задуму беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2021»

Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам міністра абароны Віктара Хрэніна, піша БЕЛТА.

«Мы дамаўляліся нядаўна з вамі аб тым, што вы разам з Расійскай Федэрацыяй дапрацуеце задуму і дэталі будучага беларуска-расійскага вучэння «Захад-2021» [пройдуць 10-16 верасня]. Для мяне гэта сімвалічна, бо яшчэ маладым афіцэрам мне давялося браць удзел у адным з такіх вучэнняў савецкіх Узброеных сіл у Віцебскай вобласці па адпрацоўцы новых метадаў вядзення вайны», — адзначыў Лукашэнка.

Ён заявіў, што, азнаёміўшыся з задумай вучэнняў, ён убачыў, наколькі прасунуліся наперад узброеныя сілы. «Тым не менш я прасіў бы вас праінфармаваць, ці ўзгоднены з Расійскай Федэрацыяй нюансы правядзення гэтага вучэння, якая задума. Мы з прэзідэнтам Расіі даўно прынялі рашэнне, што будзем праводзіць гэта вучэнне», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930