Даслаць навіну
Знайсці
11.01.2021 / 19:12

Слыннага гісторыка Ірэну Ганецкую пратрымалі тры дні на Акрэсціна

Слыннага гісторыка Ірэну Ганецкую затрымалі 8 студзеня. Здарылася гэта ў дварах на Уруччы, непадалёк ад яе дома.

Павялічыць

«У пятніцу мама ўвесь дзень працавала за камп’ютарам, рыхтавала план работ за пяць год, які сёння трэба было здаць. Не паспела паесці нават, — расказала дачка Алеся. — Увечары вырашыла пайсці праветрыцца, паклікала суседку. Калі ўжо вярталіся дадому, да іх падышлі двое знаёмых, стаялі размаўлялі пра надвор’е. Тут пад’ехалі дзве машыны, пакружылі. Маму і суседзяў затрымалі: «У РУУС адвязём, там усё патлумачаць».

Я калі ў суботу да яе ў кватэру заходзіла, гарэла святло, камп’ютар быў уключаны, застаўся адкрыты файл. Бачна, што яна планавала хутка вярнуцца».

Трое сутак да суда гісторык правяла на Акрэсціна. 

Суд прайшоў у панядзелак 11 студзеня. Суддзя Першамайскага раёна Максім Трусевіч выпісаў жанчыне штраф у 30 базавых — 870 рублёў.

«Мама сябе вельмі кепска адчувала, у яе быў высокі ціск», — дачка мяркуе, што менавіта гэта паўплывала на рашэнне суда. Астатнім затрыманым у той вечар суседзям далі па 10 сутак.

Ірэна Ганецкая — кандыдат гістарычных навук. Яна ўжо 30 год працуе ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук. Даследчыца спецыялізуецца на археалогіі сярэднявечных і постсярэдневечных гарадоў, гісторыі беларускіх замкаў і кераміцы XI—XVIII стагоддзяў. Яна кіравала раскопкамі каля Мірскага замка.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31