Знайсці
09.01.2021 / 10:18РусŁacБел

Назарбаеў пра перайменаванне Астаны ў свой гонар: Я быў супраць такіх рашэнняў і забараняў іх

Былы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў выказаўся аб перайменаваннях у свой гонар. Сваю пазіцыю ён расказаў у дакументальным фільме ў эфіры тэлеканала «Хабар».

Па словах Назарбаева, ён быў супраць такіх рашэнняў і забараняў іх, знаходзячыся на пасадзе прэзідэнта, аднак падобныя прапановы паступалі да яго ў кожны дзень нараджэння. «Як можна школу [казахскага паэта] Абая, якую я скончыў, перайменаваць у мой гонар? Гэта абсалютна няправільна», — заявіў ён.

Назарбаеў згадаў і перайменаванне сталіцы дзяржавы Астаны ў Нур-Султан. «Мне асабіста гэта не трэба зусім. Вось некаторыя, асабліва кіраўнікі, думаюць: «Вось пасля мяне застанецца такая памяць». Мяне няма, якая розніца, што застанецца! — заявіў Назарбаеў. — Таму я б папрасіў, каб гэтым не захапляліся».

Тым не менш Астана была перайменаваная ў Нур-Султан у 2019 годзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930