Знайсці
03.01.2021 / 16:33

Чым вядомы біскуп Велікаселец, якога папа прызначыў часова кіраваць каталіцкім касцёлам у Беларусі

5 мая 2020 года дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, а цяпер часовы кіраўнік каталіцкага касцёла ў Беларусі, адзначаў сваё 75-годдзе. Гэта найстарэйшы іерарх сучаснага каталіцкага касцёла ў Беларусі, паведамляе Vatican News.

Тадэвуш Кандрусевіч памятае сваё знаёмства з Казімірам Велікасельцам. Гэта было ў 1980-х гадах у Вільні. У той час малады святар Тадэвуш Кандрусевіч служыў у капліцы Вострабрамскай Маці Божай, а Казімір Велікаселец — працаваў зваршчыкам на будаўніцтве ўнівермага ў Вільні і прыходзіў на св. Імшу. І ўжо тады — вучыўся ў падпольнай духоўнай семінарыі. Час быў цяжкі, не хапала кніг, таму Казімір прасіў у кс. Тадэвуша літаратуру для навучання. Так і пасябравалі.

Казімір Велікаселец нарадзіўся 5 мая 1945 г. у вёсцы Стараволя Пружанскага раёна цяперашняй Брэсцкай вобласці ў сям’і сялян. Ужо ў 1948 г. парафіяльны касцёл тут зачынілі, святара арыштавалі. Але дзякуючы глыбокай веры бацькоў, Казімір з дзяцінства быў прывучаны да малітвы. Да першай споведзі і св. Камуніі хлопчыка рыхтаваў бацька. І ў 10-гадовым узросце адвёз яго на ровары ў бліжэйшы касцёл у Кобрын — гэта 60 км у адзін бок. Казімір Велікаселец памятае, як у дзве гадзіны ночы бацька пасадзіў яго побач на ровар, да 8 раніцы яны былі ў Кобрыне. Там святар прыняў іспыт у Казіміра, дапусціў яго да першай споведзі і Камуніі. Назад дадому — таксама 60 кіламетраў на ровары.

Сям’я слухала па радыё св. Імшу на польскай мове. У юнацтве Казімір вывучыў на памяць Літанію да Найсвяцейшай Панны Марыі. І, калі яго прызвалі ў войска, чытаў яе штодня: калі засцілаў ложак раніцай ці калі клаўся спаць пасля адбою. Кожную нядзелю замест Эўхарыстыі маліўся на Ружанцы. Дарэчы, цяпер біскуп Казімір штодня моліцца ўсе чатыры часткі Ружанца, а таксама разважае Крыжовы шлях.

Пасля войска ён адправіўся працаваць на будоўлю ў Вільню. Там жа пазнаёміўся з братамі-дамініканцамі, у далейшым прынёс у ордэне першыя манаскія шлюбы. Тры гады ўлады не давалі Казіміру магчымасць паступіць у Рыжскую семінарыю. Вярнуўшыся ў БССР, у канспірацыі ён рыхтаваўся да паступлення. Двойчы ездзіў у Маскву з просьбай дазволіць яму паступіць у семінарыю. У выніку дамогся гэтага дазволу і ў 1981 г. быў прыняты ў Рыжскую семінарыю адразу на трэці курс.

Павялічыць

Біскуп Казімір узгадвае, што першапачаткова ён хацеў паступаць у медыцынскі інстытут, падаў туды дакументы, але працягваў сумнявацца ў пакліканні. Аднойчы падчас пілігрымкі да абраза Маці Божай у Шылуве пачуў заклік паступаць у семінарыю.

Адразу пасля заканчэння семінарыі святар абслугоўваў пяць парафій — гэта значыць, што ў нядзелю трэба было служыць пяць св. Імшаў. Цікава, што гэтыя парафіі былі ў памежных вёсках і мястэчках Брэстчыны, Гродзеншчыны і Міншчыны. Атрымліваецца, што за адзін дзень ён бываў адразу ў трох абласцях. Акрамя пастырскага служэння, займаўся рэстаўрацыяй і рамонтам святыняў. У цэлым, адкрыў або аднавіў працу каля дзесяці парафій.

У 1992 г. Казіміра Велікасельца прызначылі Генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі, у 1999 г. атрымаў біскупскую сакру.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31