Знайсці
02.01.2021 / 15:09

Стартаваў прыём заявак на беларускі адбор да «Еўрабачання-2021»

Беларусь будзе выбіраць новага прадстаўніка замест дуэту VAL, які перамог у нацыянальных спаборах летась. Музыкі падпісалі ліст за новыя выбары, Белтэлерадыёкампанія назвала гурт несумленным, піша Радыё Свабода.

Беларусь, як і яшчэ 19 краін, правядзе новы адбор. Заяўкі прымаюцца на сайце Белтэлерадыёкампаніі да 31 студзеня.

«Еўрабачанне-2020» мелася адбыцца ў Нідэрляндах летась, але эпідэміялягічная сытуацыя змусіла дырэкцыю конкурсу адкласьці яго на год. 22 краіны захавалі за пераможцамі мінулагодніх нацыянальных адбораў права паехаць у Ротэрдам 18-22 мая 2021.

Белтэлерадыёкампанія зьмяніла правілы нацыянальнага адбору. Прэтэндэнтам неабходна даслаць відэазапіс выкананьня кампазыцыі з жывым гукам. Адзін прэтэндэнт можа прадставіць толькі адну песьню. Яна ня можа мець камэрцыйнай рэалізацыі, хранамэтраж абмежаваны 3 хвілінамі.

Да ўдзелу ў нацыянальным адборы запрашаюць як сольных выканаўцаў, так і калектывы з колькасьцю ўдзельнікаў ня больш за шэсьць чалавек. Могуць удзельнічаць і замежныя грамадзяне. Узроставае абмежаваньне — не маладзейшыя за 16 гадоў.

Дуэт VAL, які перамог у беларускім конкурсе летась, раскрытыкаваў прымус выступаць на дзяржаўных канцэртах, за што атрымаў ад Белтэлерадыёкампаніі абвінавачаньні ў «адсутнасьці сумленьня».

«У артыстаў няма сумлення». Гурт VAL не паедзе на «Еўрабачанне» ў наступным годзе

У кастрычніку музыкі дуэту Валерыя Грыбусава і Улад Пашкевіч падпісалі Адкрыты ліст дзеячаў культуры з патрабаваньнямі перагледзець вынікі прэзыдэнцкіх выбараў, спыніць гвалт, адмяніць «чорныя сьпісы» і не чыніць ціск на майстроў культуры, ня згодных з палітыкай уладаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31