Знайсці
05.12.2020 / 20:26РусŁacБел

На сцэне Купалаўскага выступаюць экс-КВЗшнікі, якія ў песнях высмейваюць Латушку, Ціханоўскую і пратэсты 

Сёння на сцэне Купалаўскага тэатра выступае ансамбль «Галасы ЗМеста», якія выконваюць з'едлівыя песні пра пратэсты, дваровыя чаты, пра Паўла Латушку, Святлану Ціханоўскую, Марыю Калеснікаву і палітычную сітуацыю ў Беларусі, піша TUT.BY.

Загадзя канцэрт калектыву «Галасы ЗМеста» практычна нідзе не анансаваўся. Сёння днём прэс-сакратар Купалаўскага тэатра ў размове з TUT.BY прызнаўся, што ўпершыню чуе пра гэты выступ. Тым не менш а 19.00 канцэрт гумарыстаў пачаўся на сцэне галоўнага беларускага тэатра. Ці прадаваліся на яго квіткі, даведацца не ўдалося.

У калектыў «Галасы ЗМеста» ўваходзяць былыя КВЗшнікі з Баранавіч. На сайце праекта паведамляецца, што група існуе ўжо даўно, але назву «Галасы ЗМеста» атрымала толькі вясной 2020 года. Музыкі тлумачаць сваю канцэпцыю:

— Планавалася спяваць песні на злобу дня і выказваць погляд на падзеі, якія адбываюцца ў краіне, так бы мовіць з глыбінкі, правінцыі. Натуральна, выбары і цырк, які пачаўся пасля іх, толькі падсцёбнулі нас, і песні сталі складацца практычна самі.

YouTube-канал з'явіўся ў калектыву два месяцы таму, і цяпер на ім амаль 14 тысяч падпісчыкаў. За гэты час музыкі паспелі выпусціць каля 20 ролікаў. У сваёй творчасці яны высмейваюць Telegram-каналы і дваровыя чаты, забастоўкі, пратэсты студэнтаў і апазіцыянераў. Праект некамерцыйны, запэўніваюць удзельнікі і перыядычна просяць падпісантаў падтрымаць іх фінансава.

Адной з першых песень праекта «Галасы ЗМеста» стала кампазіцыя «Кто тут в герои?», у іранічным ключы прысвечаная Паўлу Латушку. Словы да яе, як і да большасці іншых песень, напісаў вакаліст Дзмітрый Бутакоў. 

У асобных песнях гумарысты згадваюць Святлану Ціханоўскую і іншых членаў Каардынацыйнай рады. А яшчэ артысты прапануюць свае каверы на галоўныя пратэсныя кампазіцыі — «Муры», «Перамен», «Купалінку».

Увогуле, кар'ера артыстаў развіваецца імкліва. Толькі нядаўна яны пачалі займацца творчасцю і з'явіліся на тэлеканале Саюзнай дзяржавы «БелРос ТБ» — і вось ужо сёння яны на сцэне Купалаўскага тэатра. Пасля масавых звальненняў купалаўцаў, нагадаем, на ёй ужо паспелі выступіць ансамбль «Харошкі» і аркестр Фінберга.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930