Даслаць навіну
Знайсці
05.12.2020 / 11:18

37 краін АБСЕ заклікалі лукашэнкаўцаў да дыялогу па ўрэгуляванні крызісу. Расіі ў спісе няма

Мінску варта падтрымаць спробы АБСЕ спрыяць нацыянальнаму дыялогу з улікам парушэнняў правоў чалавека пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве ад імя 37 дзяржаў-удзельніц АБСЕ, якое на пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў (РМЗС) гэтай структуры ў пятніцу зачытала пастаянны прадстаўнік Фінляндыі пры гэтай міжнароднай арганізацыі Пяйві Лайвала дэ Разьера. Расіі ў спісе падпісантаў заявы няма, адзначае ТАСС.

«Мы гатовыя падтрымаць і спрыяць інклюзіўнаму нацыянальнаму дыялогу з мэтай устойлівага ўрэгулявання цяперашняга крызісу, забяспечыўшы суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, а таксама яе бяспечную, дэмакратычную і квітнеючую будучыню», — гаворыцца ў заяве, якую пашырыла прадстаўніцтва Фінляндыі пры АБСЕ. 

«За апошнія некалькі месяцаў мы сталі сведкамі сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека і асноўных свабод у Беларусі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года. Справаздача дакладчыка Маскоўскага механізму [АБСЕ], прафесара Вольфганга Бенедэка, дала нам вялікую колькасць доказаў аб мірных дэманстрантах, якія падвергліся жорсткім нападам і катаванням з боку ўладаў проста за тое, што яны настойвалі на правядзенні свабодных і справядлівых выбараў, на лепшай дэмакратычнай будучыні для сваёй краіны», — адзначаецца ў дакуменце. 

37 дзяржаў АБСЕ таксама паведамілі аб тым, што, «згодна з вартымі даверу паведамленнямі, пасля прэзідэнцкіх выбараў колькасць арыштаў мірных дэманстрантаў, журналістаў і праваабаронцаў ацэньваецца ў 30 000». «Колькасць палітычна матываваных крымінальных спраў набліжаецца да 900. Спіс палітвязняў працягвае расці і налічвае больш за 100 прозвішчаў. Няма ніякіх указанняў на тое, што ўлады расследуюць тысячы задакументаваных паведамленняў аб жорсткасцях і катаваннях з боку паліцыі, зафіксаваных з сярэдзіны жніўня, або аб забойствах пратэстоўцаў. Мы асуджаем прымяненне сілы супраць беларусаў, якія выкарыстоўваюць свае правы чалавека і асноўныя свабоды», — сказана ў сумеснай заяве.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31