Знайсці
04.12.2020 / 10:03РусŁacБел

Названыя самыя бяспечныя для турыстаў краіны

Паўночная Нарвегія, тыповы ландшафт. Pixabay.com

Самымі бяспечнымі для турыстаў краінамі з'яўляюцца паўночныя дзяржавы — Ісландыя, Данія, Нарвегія і Фінляндыя. Да такой высновы прыйшлі спецыялісты медыцынскай і турыстычнай арганізацыі International SOS, якая апублікавала абноўленую карту Travel Risk Map.

Усяго «нязначны» ўзровень рызыкі прысвоены сямі краінам — сярод іх экспертамі таксама былі названыя Швейцарыя, Славенія і Люксембург.

Як адзначаецца ў даследаванні, большая частка Еўропы, Вялікабрытанія, Канада, Аўстралія і ЗША ўвайшлі ў спіс дзяржаў з нізкім узроўнем рызыкі. 

Аналітыкі ацэньвалі дзяржавы з пункту гледжання палітычнай нестабільнасці (верагоднасць тэрарызму, мітынгаў, беспарадкаў і войнаў), сацыяльных хваляванняў (уключаючы рэлігійны і этнічны гвалт) і колькасці злачынстваў гвалтоўнага характару і дробнага хуліганства.

Беларусь у гэтым спісе сярод краін з нізкай ступенню рызыкі.

Таксама ў рэйтынгу ўлічвалася надзейнасць транспартнай інфраструктуры, эфектыўнасць службаў бяспекі і экстранных службаў і ўразлівасць тэрыторый да стыхійных бедстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930