Даслаць навіну
Знайсці
29.11.2020 / 22:00

Някляеў назваў прыкметы таго, што Бабарыка будзе вызвалены

Сёння ў СМІ разам з інфармацыяй пра «Марш суседзяў» (які стаў яшчэ адным доказам таго, што беларусы акупантам здавацца не збіраюцца) шмат канспіралагічных допісаў пра вызваленне Віктара Бабарыкі з турмы і з адпраўкай яго на Кіпр, — піша экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў. — 

Пра Кіпр пазней, а тое, што з турмы Бабарыку збіраюцца перавесці пад хатні арышт, стала зразумела без ніякіх канспіралогій пасля ператрусу ў ягоным доме 18 лістапада, у выніку якога не ўзялі нічога, апроч паляўнічай стрэльбы.

З чаго стала зразумела? З уласнага досведу ў 2010 годзе. Перад тым як перавесці мяне з турмы пад хатні арышт, у маім доме было тое самае. І тое, што называлася ператрусам, было насамрэч аглядам месца, куды пераводзіцца з турмы арыштант.

Глядзелі, якія ёсць магчымасці для ўцёкаў, дзе размясціць ахову. І, зразумела, арыштанту нельга пакінуць зброю. Таму і забралі стрэльбу, якая нікога не цікавіла пры ранейшым ператрусе.

Цяпер пра Кіпр.

Ноччу ў «Амерыканцы» (турме КДБ) мяне прывялі на допыт: «Принято решение (шматзначны позірк у столь) о смягчении меры пресечения с переводом под домашний арест. Но при условиях…» І пачалі называцца ўмовы-прапановы.

Адна з іх: выехаць у Фінляндыю. «Вы там жили, вас туда приглашают».

З усіх умоў я згадзіўся толькі на дэтэктар маны, бо ўсе мае дзеянні былі адкрытымі — і мне не было чаго хаваць. Больш ні на што. І тым не менш, пацягнуўшы час, мяне перавялі пад хатні арышт. Гэта было не іх рашэнне, яны вымушаныя былі гэта зрабіць пад ціскам Еўразвяза і ЗША.

Думаю, з Бабарыкам ідзе падобны торг. І мяркую, што ён не згаджаецца пакінуць Беларусь, разумеючы, як гэта будзе скарыстана. Таму перавод пад хатні арышт зацягваецца. Але рашэнне гэткае ўжо прынятае, і прынятае яно пад такім ціскам, што наўрад ці яго можна адмяніць», — мяркуе Някляеў.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31