Знайсці
27.11.2020 / 09:17РусŁacБел

Доктар-інфекцыяніст: Мы падыходзім да піку другой хвалі каранавіруса

Фота Надзеі Бужан

Беларусь падыходзіць да піку другой хвалі каранавіруса. Пра гэта ў эфіры АНТ заявіў кандыдат медыцынскіх навук, загадчык кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый БелМАПА Юрый Горбіч, піша Tut.by.

— Мы трошкі адстаём ад той жа Еўропы, у тым піку з той прычыны, што ў Еўропе пачалося ўсё раней, у нас — крыху пазней завяршылася першая хваля.

Па словах спецыяліста, не выключаны і трэцяя, і чацвёртая хваля каранавіруса, але гаварыць пра гэта дакладна не прыходзіцца, бо захворванне зусім новае.

Горбіч адзначыў, што каля 80% хворых пераносяць захворванне лёгка, каля 17-20% — цяжка, 3-5% — трапляюць у рэанімацыю.

— Рэальна, пра што мы можам казаць — мы падыходзім да піку другой хвалі, мы набліжаемся да мяжы прапускной здольнасці стацыянарных арганізацый сістэмы аховы здароўя.

Медык паведаміў, што колькасць тых, хто захварэў у другую хвалю ў Беларусі больш, чым вясной. Адной з прычын гэтага, на думку Горбіча, з'яўляецца тое, што ў людзей змянілася стаўленне да каранавіруса — мы стаміліся яго баяцца.

— Нам трэба вярнуць не страх, трэба вярнуць разуменне таго, што гэта небяспечна. Цяпер, калі пачынае ўводзіцца масачны рэжым, гэта відаць. Бо вяртаецца разуменне, калі мы бачым, што расце захворванне і ў кожнай сям'і — дзесьці сваякі, дзесьці знаёмыя, дзесьці калегі па працы. І не дай бог, хтосьці не вярнуўся з бальніцы, на жаль, такія выпадкі бываюць, па-дурному адмаўляць, што гэтага няма. Рэальна ў гэты момант пачынаеш задумвацца: а можа быць, наступным будзеш ты? І вось тады прыходзіць гэта ўсведамленне. Бо на самай справе нідзе ў свеце на дадзены момант ніхто не дасць 100-працэнтнай гарантыі, што, калі чалавек захварэе, ён ачуняе.

Юрый Горбіч сказаў, што ў другую хвалю COVID-19 застаўся тым жа.

— Усё той жа. Шмат хто кажа пра тое, што ён губляе сваю вірулентнасць, на самай справе я рызыкну з гэтым паспрачацца, бо ён сыходзіць у новыя для сябе папуляцыі. Калі мы ўспомнім першую хвалю, гэта пераважна былі сталыя людзі, людзі з вялікай колькасцю фактараў рызыкі. Маладыя людзі таксама сустракаліся, але яны складалі безумоўную меншасць. Зараз папуляцыя людзей, якія захварэлі і трапляюць у поле зроку медыкаў, маладзее. Вірус знаходзіць для сябе новую папуляцыю, адпаведна, казаць пра тое, што ў яго зніжаецца вірулентнасць, то-бок уласцівасць выклікаць захворванне, калі казаць больш простай мовай, нельга.

Па словах спецыяліста, размова аб калектыўным імунітэце няслушная і гэта ўжо прызнала СААЗ. Антыцелы больш за тры месяцы захоўваюцца ў 30-36% тых, хто перахварэў, а астатнія могуць хварэць паўторна. І ў Беларусі такія выпадкі ўжо рэгіструюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930