Даслаць навіну
Знайсці
25.11.2020 / 11:31

Адміністрацыя Цэнтральнага раёна патрабуе звесткі аб кватэрах, дзе ў вокнах — «сцягі і лістоўкі»

Павялічыць

Адміністрацыя Цэнтральнага раёна Мінска патрабуе ў старшыняў таварыстваў уласнікаў звесткі аб уладальніках кватэр. Цікавяць тыя, у каго на вокнах вісіць недзяржаўная сімволіка — сцягі і ўлёткі. Вось як выглядае ліст, які рассылаюць таварыствам, пакуль толькі ў чатах, піша Tut.by.

Дакумент учора (24 лістапада) скінулі ў чат таварыстваў у вайбере. Адміністрацыя Цэнтральнага раёна патрабуе ў старшыняў праўлення таварыстваў уласнікаў даць нумары кватэр і тэлефонаў уласнікаў, у якіх «на фасадзе будынкаў (вокнах) маецца недзяржаўная сімволіка (cцягі, улёткі)».

— У гэтым чаце адміністрацыя звычайна публікуе нейкія аб'явы для таварыстваў. Учора скінулі такі дакумент, — распавёў Tut.by суразмоўца. — Многія потым сур'ёзна абмяркоўвалі, ці лічацца белыя аркушы фармату А4, якія цяпер наляпляюць на вокны, улёткамі, пыталіся, ці трэба паведамляць, калі сцягі вісяць на вокнах, якія выходзяць на двор. Незразумела наогул, якую сілу мае такая папера — наколькі я ведаю, яе нават не дасылалі па пошце.

Калі старшыні праўлення таварыстваў не выканаюць загад, ім пагражаюць артыкулам 23.1 КаАП (Невыкананне пісьмовага патрабавання (прадпісання)).

— Будзем пісаць адказы. У нас «фактаў», пра якія пішуць, няма, — коратка сказаў старшыня аднаго з таварыстваў уласнікаў ў Цэнтральным раёне.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31