Знайсці
23.11.2020 / 13:52

Двух браслаўцаў падазраюць у знявазе начальніка міліцыі

Павялічыць

​У Браславе затрымалі двух супрацоўнікаў хлебазавода, Андрэя Валушку і Філіпа Булевіча. Іх падазраюць у знявазе начальніка Браслаўскага РАУС, паведамляе Радыё Свабода.

Падрабязнасьці справы пакуль невядомыя. Сваякі затрыманых сьцьвярджаюць, што яны праходзяць падазраванымі ў крымінальнай справе, пачатай паводле артыкулу 369. Пасьля ператрусаў 20 лістапада іх затрымалі, яны знаходзяцца ў Браслаўскім РАУС. Адвакат пакуль не дае ніякай інфармацыі.

Дзяўчына Філіпа Булевіча Тацяна расказала, што з вобшукам а 8-й гадзіне да яе прыйшлі двое ў масках, участковы і панятыя. Вельмі хутка паказалі пасьведчаньні і зачыталі пастанову.

«Ператрус цягнуўся больш за паўтары гадзіны. Усё перавярнулі, забралі яго кампутар, тэлефон, мой ноўтбук. Хацелі забраць мой тэлефон, я не аддала. І праверылі тэлефон і кампутар майго 9-гадовага дзіцяці. Сказалі, што Філіпа забіраюць як падазраванага на гадзіну ў Сьледчы камітэт. А вечарам пятніцы я даведалася, што ён знаходзіцца ў нашым РАУС», — сказала Тацяна.

У выходныя ў Тацяны прынялі перадачы для Філіпа.

«На пытаньне, за што забралі хлопцаў, сказалі «Разьбярэмся». У пастанове было пазначана, што за зьнявагу Бяржаніна «пры выкананьні». Мы даведаліся, што Бяржанін — гэта начальнік РАУС. Яго прозьвішча мы даведаліся толькі ў пятніцу; раней ні я, ні Філіп наогул ня ведалі гэтае прозьвішча», — кажа Тацяна.

Паводле Тацяны, пракурор Браслаўскага раёну ёй сказаў, што ніякіх пастаноў на вобшук не падпісваў і ня ў курсе, што ў горадзе праводзяць ператрусы.

«Сілавікі пачалі жорстка ціснуць на мяне праз блізкіх»

Сястра 26-гадовага Андрэя Валушкі Крысьціна сказала, што ператрус быў у кватэры, дзе жыве брат, і ў доме бацькі, за 20 кілямэтраў ад Браслава. Андрэй таксама праходзіць у справе, пачатай паводле 369-га артыкулу. Паводле Крысьціны, яе брат таксама дагэтуль ня ведаў, хто такі Бяржанін.

Крысьціна цяпер жыве ў ЗША. Яна сказала, што стварыла групу ў тэлеграм-канале «Браслаў для жыцьця».

«Гэта звычайная група, дзе ўсе дзеляцца актуальнымі навінамі. Першыя нападкі на маю сям’ю пачаліся з таго, што пачалі шукаць мяне, прыходзілі дадому, праз маці спрабавалі выйсьці. Маці адшукалі на працы. Бяз позвы і якіх-небудзь дакумэнтаў супрацоўнікі міліцыі спрабавалі дапытаць яе, але яна адмовілася. Потым на наступны дзень прыехалі з позвай і дапыталі. Мама адкрыта сказала, што я жыву ў ЗША», — кажа Крысьціна.

Пасьля гэтага пачалі ціснуць на ўдзельнікаў групы. Паводле Кацярыны, у чатырох хлопцаў былі ператрусы, канфіскавалі тэхніку, іх арыштоўвалі і давалі штрафы, пракурор папярэдзіў іх, каб ня бралі ўдзелу ў акцыях. Апроч іх яшчэ каля 15 чалавек атрымалі штрафы.

«9 жніўня брата таксама затрымлівалі і, калі ён быў у ізалятары, яму пагражалі, што, як толькі я вярнуся ў Беларусь, мяне пасадзяць. На мяне гэтыя запалохваньні ня дзейнічаюць, і я, натуральна, групы з Telegram не выдаляла. Пасьля гэтага сілавікі пачалі жорстка ціснуць на мяне праз блізкіх», — кажа Крысьціна.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31